Раздзел фьефа


У выпадку падзелу фьефа права на галубятні павінна дастацца аднаму з нашчадкаў без таго, каб хто-небудзь з іншых нашчадкаў мог на яго прэтэндаваць, нягледзячы на тое, што кожная з доляй атрымала годнасць і якасць фьефа разам з правамі, прыналежнымі дваранскім фьефу па звычаі. Аднак, калі сваякі-трымальнікі доляй фьефа выбудавалі галубятні на сваёй долі фьефа і карысталіся ёю [галубятні] у працягу 40 гадоў спакойна, іх нельга прымусіць разбурыць яе [галубятні].

Кожны чалавек, асуджаны на сьмерць судом, выгнаны навечна з каралеўства ці навечна асуджаны на галеры, губляе фьеф і сваю зямлю ў карысць свайго Сеньёра.

Толькі каралю належыць [маёмасць] канфіскаваную ў асуджаных за злачынства супраць яго Вялікасці, хоць бы іх зямлі і не трымаліся непасрэдна ад яго.

    Thank you! Let you soon!